![]() | You are viewing Log in Create a LiveJournal Account Learn more |
![]() | |
|
Выхад у мора Раніцай Кун абудзіў нас надта рана, так падымацца я не звык, але каб быць ветлівым падняўся, ўсміхнуўся і пайшоў на вуліцу сустракаць новы дзень. Сонца я убачыў толькі калі разы тры працёр вочы стёдзёнай вадою. Гэта было зачараваньне сэрца. Вялізны, вельмі вялізны круг падымаўся з-за гарызонту і падпальваючы неба і воду магутнай постацьцю заняў сваё урачыстае месца. Часу на зборы у нас было не шмат. Вёсла прывезлі з самога ранку і Кун пабудзіў мяне ўжо падрыхтаваўшы човен. Паснедаўшы і падзякаваўшы дому і гаспадару мы выйшлі ў мора. Я сеў на вёслы і пачаў грэбсьці. Рынька скарысталася момантам і гойдаючыся на хвалях човен падараваў ёй дзіўны момант адпачыць. Кун стоячы на беразе нібы каменны помнік постаць якога прымушае вас да здяйсненьня вялікай справы. Адплылі мы ужо даволі далёка і мая даўгая барада дала знак што надвор'е спрыяе нашаму падарожжу і пара падымаць парус. Бераг ужо знік, як знік і Кун на ім. Вакол нас была адна вада, магутная маса нібы абалочка свету схоўвала пад сабою вялізны невядомы мір. Гэта ўражвала і пажула адначасова але наперадзе быў наш шлях. РЫнька паднялася і як малое дзіця пачала жартаваць і пасміхацца над маімі вялізнымі незграбнымі рухамі юнага морахода. -Што у гэтым мяшочке які я вязу і чаму ён такі каштоўны. - спытаў я -Не ведаю, але Гунар вельмі аб ім апякаўся. Як ён казаў, яму перадаў яго стары млынар і сказаў што калі прыйдзе час тое што у мяшоку уратуе наш свет. Больш пра яго я нічога не ведаю. -Што ж магло быць у ім такога каштоўнага. Чаму яго нельга развязваць? Спакуса была вельмі вялікая але адчыніць яго я неасмеліўся бо надта ужо палюбілася мне Рынька. З ёй было проста і весела, мае нязграбныя рухі для яе былі пацехай а мая барада была домам. Яна ніколі не крыўдзілася на мае мужыцкія выхадкі і негледзячы на свой маленькі памер я адчуваў вялікую моц, моц яе сэрца. Надыходзіў вечар і мы ужо рыхтаваліся да сну, Кун склаў вельмі сытную вячэру у дарогу і паеўшы мы ляглі спаць. Ноччу я прачнуўся ад таго што мяне абдалла дужа халоднай вадою. Ледзі расплюшчыўшы вочы я зразумею. Надвігаецца навальніца, хвалі адна за адноў падбегалі да чоў і нібы кідаючыся пад яго штурхалі увверх. -Шторм -падумаў я. Гэта адзіная непрыемнасьць якую я ведаў у моры. Хвалі боўталі нас падымалі над вадою і зноўку кідалі. Рынька вельмі спужана трымалася за бараду якую матала у розныя бакі ветрам. Я хваляваўся і быў напужаны за дваіх. Мне было страшна за сваё жыцьцё, а таксама страшна за ўвесь Рынькін свет які можа знікнуць разам са мною. Знянацку ўсё сціхла. Гэта не супакойвала, цішыня была такая мярцвецкая што нават на могліках я адчуў бы сябе больш камфортна. Човен крутанула і пачало заварочваць у вадаварот а здалёк я убачыў вялізнаю хвалю якая як стая галодных ваўкоў бегла на нас. Ўсё, гэта канец. Канец майго падарожжа, канец майго жыцьця. Раптоўна я пачуў танюсенькі галасок які спяваў вельмі меладычную але не сумню песьню Хваля за хваляй бяда за бядою Астатняе я не змог разабраці можа з таго што Рынька пачала спяваць на незнаёмай мне мове. Човен ўсё цягнула пад воду і хваля ужо амаль накрывала нас. Човен боўтала і кадала з боку у бок. І мне падалося што гэта апошняя песьня Міріфік якую яны спяваюць перад смерьцю.. Другі бераг |
|
![]() | |
![]() | |
|
Рыбак Даўгае падарожжа і ўцёкі ад зэзм аднялі шмат сілаў. Прачнуўся я калі сонейка моцна ўхапілася прамянямі за абодва краі зямлі вісле высок над морам. Лёккі вечарок калыхаў маю бараду ў якой весела гралася Рынька. Яна спала не шмат час, і прачнулася як толькі сонейка поўнасьцю выйшла з-за гарызонту. Мне было не надта весела, але бадзёры РЫнькін смех і добрыя пачуцьці сэрца натхнялі мяне і дадавалі моцы. Я падняў рукі ў гору пацянуў свае косткі моцна сплюшчыў вочы і адчуў прыемную асалоду якая прабегла па ўсім маім часткам цела. -Трэба шукаць чымсці падсілкавацца. Шлях яшэ доўгі і на галодны страўнік далёка не працянем. -Мне не трэба есьці,-сказала Рынька- я сілкуюся добрымі пачуцьцямі тваёго сэрца, і згаладнею толькі калі ты згубіш надзею на добры сыход падарожжа. Але гэта мяне не хвалюе, калі ты згубіш надзею то голад і смерць мне стануць адным, бо місія будзе не выканана і мы з Гударам знікнем з гэтага свету. Я адчуў адказнасьць перад сваёй спадарожніцай, за гэты маленькі час я паспеў ўмілаваца ў адзін толькі яе смех калі яна гойдалася на арэлях. Калі тут ёсьць мора, тут павінны быць рыбакі- сказаў я. -Пойдзем берагам і немінула сустрэнім іх.-падбадзёрваў я сам сябе. Шлі мы не болей за гадзіну, бераг мора быў нейкі незвычайны, не такі які я прызвычаіўся бачыць, паўсюль да самай вады ляжала вялізная трава, яна была дзе падмёрзжая дзе прысыпаная снегам, а дзе проста пачала разлагацца. Гэта была мінулагалета трава, ці тое што ад яе засталося. Час ад часу збоку ад нас прабягалі вялізныя мурашы цягнучы на сябе вялізныя грузы, мяне яны не чапалі, хаця заўважна было, што не надта хацелася ім нас аббягаць. Прабіраючыся мала памалу мы выйшлі на нейкі пляж, дзе за мест пяску ці каменьня як на звычайных пляжах была адна зямля там сям трохі перапаханая. Мяне гэта трошкі занепакоіла, бо ўцёкі ад зэзм былі надта жывыя у памяці, але за вялікай травою я ўбачыў маленькую хіжыну і драўляны памостак які цянуўся проста ў ваду. Гэты павінна быць прыстань, і там павінен жыць рыбак у якога мажліва будзе ежа і мы зможам дамовіцца каб пераплыць мора на другі бок. Падышоўшы да дзявярэй, ятрошкі збянтэжыўся, як бывае калі падыходзіш да незнаёмай хаты. Мала лі хто можа адчыніць, ці злы чалавек ці добры. Дзверы заскрыпелі і вельмі худка я ўбачыў постаць досыць дарослага, але яшчэ і не старага чалавека. З нейкай абыякавасьцю ён паглядзеў на мяне, і сказаў: -А млынар, заходзь не палохайся, ты відаць яшчэ малады, я першы раз цябе бачу. А што з Гударам? Жывы стары яшчэ, даўно яго не бачыў, сядай за стол распавядзеш, а то не заходзіць забыўся на старога сябра. Я ўжо хацеў было перабіць яго, і сказаць што я не млынар, а толькі дапамагаю Гудару і то не па сваёй ахвоце, але дараваў яму бо ўспамін пра стол і прысутнасьць маёй барады з Рынькай на арэлях супакоілі маё сэрцы і я не стаў пераконваць яго. -Мяне завуць Юрась.-сказаў я. -Ведаю, твая міріфіка мне ўсё ужо паспела распавесьці, і пра вашыя прыгоды уначы і пра тое як ты добра храпеў да самога палудню. -Так, мы ледзь уцеклі ад зэзм і падаецца мне што птушка з'ела іх караля і таму можа яны будуць паспакойней. -Ай, халера нішто іх не супакоіць, дый і караля яны выбіраюць што дня іншага, для іх гэта звыкла і тое што адным меней ўжо добра. Зэзмы не ўсе такія, ёсьць і добрыя, яны не нападаюць ні накога, цягаюцца сабе у зямлі туды сюды, а па мне і добра, пахаць меней. -Мяне завуць Кун,я рыбак, але цябе я буду зваць Рась, так болей звыкла для мяне, дый і тваёй Рынькі будзе прасьцей вымаўляць. Пакуль мы размаўлялі на стале зяўлялася ежа, пакуль яе даносілі да стола пах разлятаўся па ўсёй хаце і першае куды трапляў гэта да майго носу. Я высмоктваў ўсё што можна было высмактаць з паху і калі Кун прапанаваў частавацца я павольна сеў да стала і пачаў няспешна есьці. -Як там Гудар, што ў яго новага?-спытаў Кун -Жывы стары, але я тут па ягонаму даручэньні, стары млын ўжо пачаў развальвацца і больш года не працяне, нават калі Гудар будзе яго даглядаць, дрэвы растуць проста знутры, выварочваюць падлогу і ўжо знеслі дах. -Гэта бяда, гэта вялікая бяда. Ад захаванасьці гэтага млына залежыць жацьцё ўсяго нашага свету. -Так Гудар так і мне і казаў, таму я і іду каб аднесьці вось гэты мяшочак за мора, наследніку Гудара, таксама з роду млынароў. Ён павінен уратаваць гэты млын. -Чым я магу табе дапамагчы?-спытаў Кун. -Я бачыў прыстань, а значыць недзе павінны быць і чоўны. -Так ёсьць. Я дапамагу табе, тым больш што не маю выбару. Але добра калі немаешь выбару і прыходзіцца рабіць толькі добрае. Я дам табе свой човен, ён самы лепшы і вытрымае любыя хвалі, а таксама правіанту на падарожжа. Адно што табе ўсяроўна прError running style: Style code didn't finish running in a timely fashion. Possible causes:
| |